Белорусский портал в Казахстане

Беларускія хірургі перасадзілі нырку разам з устаноўкай кахлярнага імплантата



У Беларусі ўпершыню ў сусветнай практыцы праведзена сімультантная (сумесная) аперацыя — 23-гадовай дзяўчыне адначасова трансплантавалі нырку і кахлярны імплантат.

Брыгада амаль з 30 спецыялістаў Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі на чале з намеснікам дырэктара Алегам Калачыкам і РНПЦ слыху на чале з Марынай Пясоцкай шэсць гадзін праводзілі аперацыю.

Складанасць была ў тым, што ў дзяўчыны дыягнаставана першасная імунная трамбацытапенія, якая не дазволіла б зрабіць другую аперацыю.

Беларускія хірургі першыя ў свеце выканалі ўмяшанне, якое дазволіла дзяўчыне не выбіраць паміж слыхам і здароўем нырак.

Аўтар: Алена Кравец
Звязда, 11 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/130/52037
Текущая дата: 27.11.2024