Са студзеня па лістапад у сталіцы пабудавалі 5,2 тыс. кватэр. У эксплуатацыю ўведзена 350,7 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска.
Аб`ём жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, склаў 57,7 тыс. кв. м агульнай плошчы, ці 16,4% ад агульнага аб`ёму ўведзенага ў эксплуатацыю жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі ў перыяд са студзеня па лістапад 2019 года пабудавана 46,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля.
Звязда, 25 снежня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/131/51033
Текущая дата: 06.11.2024