З 1 студзеня 2020 года ўнесены змяненні ў пералік дакументаў, што прадстаўляюцца грамадзянамі для назначэння сямейнага капіталу і распараджэння ім (у тым ліку датэрмінова), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Указам ад 30 снежня 2019 года нумар 492 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" унесены змяненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаны ўказам ад 26 красавіка 2010 года нумар 200.
Вызначаны дакументы, якія патрэбны для рашэння аб датэрміновым распараджэнні (адмове ў датэрміновым распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу. Сродкі можна выкарыстоўваць для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылля, пагашэння запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых на гэтыя мэты, і выплаты працэнтаў за карыстанне імі.
Таксама сямейны капітал можна расходаваць на атрыманне вышэйшай адукацыі I ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дзяржаўных установах, а таксама платных медыцынскіх паслуг. З поўным пералікам дакументаў, неабходных для назначэння сямейнага капіталу і распараджэння ім, можна азнаёміцца на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Для датэрміновага распараджэння сродкамі сямейнага капіталу грамадзяне звяртаюцца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па месцы назначэння сямейнага капіталу або ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання).
Пасля прыняцця гэтым органам адпаведнага рашэння грамадзянін з копіяй рашэння і неабходнымі дакументамі звяртаецца ў любое падраздзяленне ААТ "ААБ Беларусбанк", якое ажыццяўляе аперацыі па ўкладах (дэпазітах) "Сямейны капітал", для пералічэння сродкаў сямейнага капіталу. Мінімальны тэрмін пералічэння сродкаў складае 31 каляндарны дзень з дня звароту грамадзяніна ў Беларусбанк, максімальны - 41 каляндарны дзень.
4 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/131/51180
Текущая дата: 06.11.2024