Белорусский портал в Казахстане

Аранжавы ўзровень небяспекі аб`яўлены ў Беларусі 23 студзеня з-за моцнага ветру



Аранжавы ўзровень небяспекі аб`яўлены ў Беларусі ў чацвер, 23 студзеня, з-за моцнага ветру, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле даных сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі пройдзе невялікі снег, удзень без істотных ападкаў. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 6-11 м/с, з парывамі да 14 м/с, уначы ў многіх раёнах, удзень месцамі парывы ветру могуць дасягаць 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 градусаў марозу да 1 цяпла, удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

22 студзеня 2020, Мінск
Юлія Неманкова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/131/51423
Текущая дата: 27.11.2024