У навагоднюю ноч пяць чалавек загінулі пры пажарах у Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Пра гэта паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У 3.42 паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Ільінка Магілёўскага раёна. У выніку пажару загінулі 80-гадовая гаспадыня і яе 55-гадовая дачка, а таксама два мужчыны, якім было 40 і 39 год, якія знаходзіліся ў гасцях.
У 4.30 паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Вялікія Шылавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. У выніку пажару загінуў гаспадар 1981 года нараджэння.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Звязда, 1 студзеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/132/51118
Текущая дата: 27.11.2024