Гэтая сітуацыя была чаканай ў першы дзень працы рэсурсу, паведамілі ў Белстаце.
Нацыянальны статыстычны камітэт просіць прабачэння за тэхнічныя збоі ў працы сайта перапісу census.by, звязаныя з яго перагрузкай з-за вялікай колькасці жадаючых прайсці перапіс анлайн.
"Гэта абсалютна стандартная сітуацыя для ўсіх краін, якія праводзяць перапіс насельніцтва па інтэрнэце. У Аўстраліі, напрыклад, сайт не маглі паправіць на працягу 24 гадзін. І ў Эстоніі такая праблема была. Мы гэтага чакалі таксама. Такую аднамомантавую нагрузку не вытрымае ніякі рэсурс. У нас раніцай лік наведванняў зашкальваў - 70 тыс. у секунду. Цяпер сайт аднавілі, але нагрузка ўсё яшчэ вялікая", - растлумачылі ў Белстаце.
Калі ў каго-небудзь з карыстальнікаў сайт ўсё яшчэ не адчыняецца, у гэтым няма нічога страшнага: можна будзе зайсці пазней, калі схлыне наплыў наведванняў.
Апярэджваючы такі ажыятаж, для анлайн-перапісу спецыяльна быў выдзелены працяглы перыяд - з 4 па 18 кастрычніка. Па стане на 13.30 у перапісе прынялі удзел 34 840 чалавек.
Паралельна працуюць мабільныя стацыянарныя ўчасткі па заяўках арганізацый.
З 4 кастрычніка пачалі працу стацыянарныя ўчасткі (усяго іх 644), на сайце Белстата размешчана інтэрактыўная карта з іх адрасамі, а таксама графікам працы. Гэтыя пункты будуць даступныя ўвесь перыяд перапісу - да 30 кастрычніка.
Перапісчыкі ж выйдуць па адрасах пражывання рэспандэнтаў 21 кастрычніка.
Звязда, 4 кастрычніка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/133/50108
Текущая дата: 06.11.2024