Белорусский портал в Казахстане

У склад дванаццатай Беларускай антарктычнай экспедыцыі (БАЭ) увойдуць 10 чалавек



Урачысты старт БАЭ будзе дадзены 5 лістапада, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі Беларусі.

У прэс-службе праінфармавалі, што БАЭ адправіцца ў Антарктыду 8 лістапада самалётам з Мінска ў Кейптаўн і далей мясцовымі антарктычнымі рэйсамі да беларускай базы - Гара Вячэрняя.

У складзе экспедыцыі 10 удзельнікаў, яе ўзначаліць Аляксей Гайдашоў, удзельнік 33-й савецкай і ўсіх папярэдніх беларускіх экспедыцый.

"Кожнаму члену экспедыцыі вызначаны задачы ў межах асноўнай і сумежных спецыяльнасцей. Ім трэба будзе не толькі прадоўжыць далейшае нарошчванне інфраструктуры першай чаргі станцыі, але і выканаць вялікі аб`ём работ па адборы проб і ўзораў прыродных матэрыялаў Антарктыкі, правесці комплекс навуковых даследаванняў", - адзначылі ў прэс-службе.

У гэтым сезоне будзе пашырана кааперацыя ў Антарктыцы. Удзельнікі БАЭ будуць працаваць у складзе балгарскай, турэцкай, расійскай антарктычных экспедыцый.

1 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/133/50439
Текущая дата: 27.11.2024