Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі профільных ведамстваў Юрый Караеў і Аляксандр Карлюкевіч.
Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства інфармацыі падпісалі інфармацыйную стратэгію па прафілактыцы наркаспажывання і процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў у Беларусі на 2020-2025 гады.
Нягледзячы на значныя поспехі па спыненні проціпраўнай дзейнасці, звязанай з незаконным абаротам наркотыкаў, трэба прызнаць, што наркаэкспансія не слабее, перамяшчаючыся ў віртуальную прастору. Усе працэсы, пачынаючы ад атрымання першапачатковых ведаў аб наркотыках да вырабу і іх распаўсюджвання, праходзяць ў інтэрнэце.
Разумеючы гэта, Міністэрства ўнутраных спраў сумесна з Міністэрствам інфармацыі, вывучылі і прааналізавалі праблемы ў медыяпрасторы, якія не дазваляюць эфектыўна ўплываць на працэсы фарміравання ўстойлівага непрымання наркотыкаў, усведамленне іх небяспечнасці і непазбежнасці пакарання за злачынствы, звязаныя з іх незаконным абаротам.
У выніку распрацавана пяцігадовая інфармацыйная стратэгія як базавы дакумент па доўгатэрміновым процідзеянні наркапагрозе ў інфармацыйнай прасторы.
Разам з аналізам сітуацыі і расстаноўкай акцэнтаў у існуючай наркапалітыцы, стратэгія ўключае ў сябе асноўныя прынцыпы па фарміраванні інфармацыйнага поля ў сферы процідзеяння распаўсюджванню наркаманіі і незаконнага абароту наркотыкаў.
Мэтамі стратэгіі з`яўляюцца садзейнічанне аб`ектыўнаму разуменню насельніцтвам усіх аспектаў такіх з`яў, як наркотыкі і наркаманія, узмацненне прафілактычных і выхаваўчых мер, асабліва сярод моладзі.
Ключавы аспект - фарміраванне пула спецыялістаў, якія развіваюць прынцыпы стратэгіі ва ўзаемадзеянні з мэтавымі групамі, што ствараюць і распаўсюджваюць інфармацыю.
Важным звяном стратэгіі сталі стандарты інфармацыйных матэрыялаў, якім павінны адпавядаць звесткі, што прадастаўляюцца насельніцтву.
Прыярытэтам пры гэтым сталі канфідэнцыяльнасць, дакладнасць і навуковая абгрунтаванасць, усебаковасць, дыферэнцыраваны падыход.
Дакумент, падрыхтаваны двума ведамствамі, прызначаны стаць яшчэ адным эфектыўным інструментам па скарачэнні попыту і прапанавання на наркотыкі.
"Барацьба з наркотыкамі і іх распаўсюджваннем, інфармаванне насельніцтва і перасцярога не павінны быць толькі справай МУС. Даўно ўжо наспела неабходнасць перайсці ад разрозненых дзеянняў міністэрстваў да кансалідаваных", - адзначыў міністр унутраных спраў Юрый Караеў.
Паводле слоў міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, стратэгія будзе рэалізоўвацца не на паперы, а на практыцы.
"Неабходна мінімізаваць усе негатыўныя наступствы, звязаныя з ужываннем наркотыкаў, каб грамадства разумела, якое гэта зло, прычым незалежна ад узроўню адукацыі, ад таго, у якім сацыяльным асяроддзі знаходзіцца той ці іншы чалавек, і для гэтага, вядома, патрэбны сумесныя намаганні зацікаўленых ведамстваў", - сказаў ён.
27 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/133/50700
Текущая дата: 27.11.2024