Аб гэтым паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч 1 снежня ў эфіры тэлеканала СТБ.
"Мы фактычна набліжаемся да паказчыка 80 працэнтаў (адносна сярэдняй зарплаты па краіне.) на канец года. Па многіх абласцях паказчык перавышае ўжо 80 працэнтаў. Праблема ў Мінску, дзе гэтыя суадносіны значна ніжэйшыя. У цэлым гэта ўплывае на агульны паказчык па краіне. Мы будзем недзе на ўзроўні 78-79 працэнтаў, гэта значыць вельмі блізка да 80 працэнтаў у канцы бягучага года", - сказаў Максім Ермаловіч.
Паводле слоў міністра, толькі паскораны рост заработнай платы ў эканоміцы не дазволіў выйсці на мэтавыя суадносіны, але гэта будзе зроблена ў наступным годзе.
"Мы закладаем апераджальныя тэмпы росту заработнай платы ў бюджэтным сектары, таму што яны папярэднія гады адставалі. Цяпер нам трэба рабіць больш хуткі крок", - дадаў ён.
Акрамя таго, на наступны год закладзены беспрэцэдэнтны аб`ём сродкаў на падтрымку ФСАН - амаль Br2 млрд, з іх амаль Br1 млрд - на забеспячэнне збалансаванасці бюджэту фонду для выплаты працоўных пенсій.
Гэта дасць магчымасць вырашыць задачу па падтрыманні ўзроўню працоўных пенсій не ніжэй за 40 працэнтаў зарплат па эканоміцы.
Калі гаварыць аб тэрмінах павышэння зарплат бюджэтнікам і пенсій, то абмяркоўваюцца розныя варыянты.
"Пакуль разглядаем, у якія тэрміны гэта павышэнне правесці. Канчатковага рашэння пакуль няма, але ўрад над гэтым працуе. Думаю, што да канца года прадставім Прэзідэнту план, па якім будзе праводзіцца гэта павышэнне", - адзначыў Максім Ермаловіч.
2 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/133/50810
Текущая дата: 27.11.2024