Прэзідэнт Беларусі ў час размовы з работнікамі льнозавода ў Карэлічах пракаментаваў ход выбарчай кампаніі.
Адна з работніц выказала меркаванне, што цяперашняя выбарчая кампанія нечым пачынае нагадваць ток-шоу, і пацікавілася, як Прэзідэнт ставіцца да так званых праўладных патэнцыяльных кандыдатаў.
"Мы выбарчую кампанію правядзём, як заўсёды, спакойна, ціха. Нягледзячы на жаданне некаторых надаць афарбоўку шоу", - заявіў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, некаторыя лічаць, у тым ліку на Захадзе, што калі выбарчая кампанія праходзіць шумна, то гэта дэмакратычна.
"А я лічу, што краіну расхістваць нельга", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, напрыклад, Расія можа дазволіць расхістаць сябе на пэўны перыяд.
"Пахісталіся крыху, але ж труба працуе ў гэты час. І прыродны газ пампуюць на экспарт, і нафту, і золата (здабываюць.). У нас гэтага няма. Таму нам не трэба расхіствацца, хістаць саміх сябе і іншых. Нам трэба справай займацца. Таму што калі мы будзем хістацца год, то наступныя два-тры будуць страчаны", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ён дадаў, што не хоча зрабіць дрэнна для краіны, таму беражэ яе ад расхіствання. Што датычыцца так званых праўладных кандыдатур, Прэзідэнт адзначыў, што ніколі не ўтойваў наяўнасць людзей, якіх улада падтрымлівае, у тым ліку зыходзячы з неабходнасці фарміравання складу парламента, які прадстаўляў бы ўвесь зрэз грамадства як з пункту гледжання ўзросту, так і прафесійнай кампетэнцыі.
"Парламент прымае законы, і гэтыя людзі павінны разумець, што мы прымаем. Уявіце: прыйшлі гэтыя крыкуны, якія нічога ў жыцці не разумеюць... Якія будуць законы? Вядома, Прэзідэнт падпісвае закон, і я ніколі не прапушчу той закон, які на шкоду людзям. А ўсім жа хочацца ўсё падзяліць, нешта перабудаваць і гэтак далей, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта ўжо было, калі саюз разваліўся, усю краіну падзялілі. І я помню, колькі сіл мне патрэбна было для таго, каб выратаваць і захаваць гэту краіну. Каб яе алігархі і чыноўнікі, якія з`яўляюцца, не падзялілі па частках і сваім дзецям не раздалі. Таму я гавару: без мяне будзеце дзяліць".
Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што хоць улада на месцах падтрымлівае і прапануе пэўных кандыдатаў, але выбіраць іх будуць людзі, і нельга ў гэтым плане аказваць націск.
"Не трэба так рабіць: праўладны кандыдат, прынеслі ведамасці - падпісвайцеся за яго тут. Не трэба гэтага рабіць! Людзей трэба папрасіць. Калі не хоча - і не трэба. Дэпутату патрэбна 1 тыс. подпісаў, каб вылучыцца. Або партыя, працоўны калектыў яго вылучаць. Але нельга націскаць ні ў якім разе. Бо людзі на злосць зробяць наадварот", - сказаў Прэзідэнт.
"Усё павінна быць прыгожа і дастойна. Нам патрэбны працаздольны парламент, а не крыкуны", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
20 верасня 2019, Карэлічы
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/134/49878
Текущая дата: 27.11.2024