Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана.
Кіраўнік спраў далажыў у цэлым аб выкананні даручэнняў Прэзідэнта, у тым ліку аб будаўніцтве прадпрыемства па выпуску пластыкавых лыжаў. Работа па яго стварэнні ідзе ў планавым парадку, запуск намечаны на кастрычнік.
Кіраўнік дзяржавы таксама праінфармаваны аб ходзе выканання даручэнняў, якія былі дадзены раней па будаўнічай тэматыцы. У прыватнасці, завершаны шраг аб`ектаў, і яны ўжо ўведзены ў эксплуатацыю.
Акрамя таго, на сустрэчы было абмеркавана пытанне па фінансавай структуры Кіраўніцтва справамі: стаіць задача стварыць адпаведныя фінансавыя інструменты, якія дадуць магчымасць больш эфектыўна працаваць сістэме Кіраўніцтва справамі.
Размова вялася таксама аб стварэнні сучаснага цэнтра мініінвазіўнай эндаскапічнай хірургіі на базе Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра.
Як плануецца, гэта ўстанова прапануе пацыентам новыя медыцынскія тэхналогіі сусветнага ўзроўню. Гэта датычыцца лячэння захворванняў пазваночніка, уралагічнага характару і складаных выпадкаў лор-захворванняў.
Кіраўнік спраў расказаў аб праводзімай па даручэнні Прэзідэнта рабоце на Афрыканскім кантыненце. Напрыклад, у стадыі завяршэння сумеснае прадпрыемства ў галіне сельскай гаспадаркі, якое будзе займацца вытворчасцю і перапрацоўкай малака, ялавічыны і птушкі.
Акрамя таго, вырашаецца пытанне па будаўніцтве электрастанцыі на сонечных панэлях. Ствараецца таксама аўтатранспартнае прадпрыемства па перавозцы грузаў у рэгіёне поўдня Афрыкі, а таксама прадпрыемства, якое будзе займацца ўзвядзеннем дарог і ліній электраперадачы.
13 жніўня 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/135/49227
Текущая дата: 27.11.2024