Белорусский портал в Казахстане

Урад вызначыў, як будзе фармавацца база даных шматдзетных сем`яў



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Парадак фармавання і вядзення базы даных шматдзетных сем`яў аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ўліку шматдзетных сем`яў зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 29 жніўня 2019 года нумар 578.

База даных АІС уліку шматдзетных сем`яў складаецца з інфармацыі, што змяшчае персанальныя даныя непаўналетніх дзяцей са шматдзетных сем`яў, іх бацькоў, апекуноў.

Яе фармаванне забяспечвае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Каб сфармаваць базу даных, МУС прадаставіць Мінпрацы інфармацыю, якая змяшчае персанальныя даныя фізічных асоб.

Мінпрацы да 1 кастрычніка 2019 года сістэматызуе прадастаўленую інфармацыю, фармуе аснову базы даных і прадастаўляе да яе доступ мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. Мясцовыя органы ўлады займаюцца выбаркай, удакладненнем звестак па кожнай шматдзетнай сям`і з улікам роднасных сувязей і да 1 снежня 2019 года фармуюць базу даных.

Для актуалізацыі базы даных АІС уліку шматдзетных сем`яў з 1 студзеня 2020 года Мінпрацы будзе атрымліваць інфармацыю ад МУС, Міністэрства аховы здароўя і Мінадукацыі. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны будзе прадастаўляць грамадзянам (калі яны запытваюць інфармацыю аб сябе), дзяржорганам і арганізацыям інфармацыю аб аднясенні фiзiчнай асобы да члена шматдзетнай сям`і праз адзіны партал электронных паслуг ААІС.

30 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/135/49535
Текущая дата: 27.11.2024