Апоўдні 10 сакавіка ратавальнікі Кобрыньскага раёну атрымалі сыгнал аб пажары ў царкве ў вёсцы Лелікава, паведамляе Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Агонь пагасілі, пацярпелых няма, але будынак моцна пашкоджаны, дах згарэў.
Настаяцель расказаў, што сам прыбыў на месца пасьля званка тутэйшых людзей, але ня змог увайсьці ў царкву праз шчыльны дым і высокую тэмпэратуру. Прычына пажару высьвятляецца.
Драўляны будынак плошчай 5x19м і вышынёй 6м залічаны ў сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў. Праваслаўны храм у гонар сьвятога Дзьмітра Салунскага збудаваны ў XVIII стагодзьдзі, а паводле некаторых крыніцаў — у XVIІ. Ці магчыма яго аднавіць, невядома.
Радыё Свабода, 11 сакавіка 2019
Радыё Свабода, 11 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/139/47156
Текущая дата: 15.11.2024