Белорусский портал в Казахстане

Чатыры лясныя пажары патушаны ў Беларусі за суткі



Пра гэта паведамляе МНС.

Паводле аператыўных звестак, плошча ўзгарання сумарна склала 1,6 га. Таксама зарэгістравана пяць пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 0,263 га.

Як паведамлялася, цяпер абмежаванні і забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Ратавальнікі таксама нагадваюць аб няўхільным выкананні правілаў бяспекі пры абыходжанні з агнём. Неасцярожнасць можа быць асабліва багатая наступствамі ў такое гарачае надвор’е, якое ўсталявалася ў рэспубліцы ў гэтыя дні.

Звязда, 19 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/14/70612
Текущая дата: 01.07.2024