Белорусский портал в Казахстане

У Астравецкім раёне 23 жніўня пройдзе падрыхтоўка да вучэнняў выратавальных ведамстваў АДКБ



23 жніўня ў Астравецкім раёне пройдуць мерапрыемствы, звязаныя з падрыхтоўкай да вучэнняў па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі насельніцтва. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Падрыхтоўчыя мерапрыемствы звязаны з вучэннямі выратавальных падраздзяленняў АДКБ "Скала- 2023". Праграма прадугледжвае перамяшчэнне спецыяльнай тэхнікі МНС і МУС, экіпіраванага асабовага складу і задзейнічанне сістэмы апавяшчэння.

У выратавальным ведамстве Беларусі просяць з разуменнем паставіцца да правядзення гэтых мерапрыемстваў.

З 1 па 6 верасня на тэрыторыі Беларусі ўпершыню пройдзе спецыяльнае вучэнне выратавальных падраздзяленняў краін АДКБ "Скала - 2023". Яно накіравана на павышэнне ўзгодненасці сумесных дзеянняў пры рэагаванні на комплексныя надзвычайныя сітуацыі.

Чакаецца ўдзел каманд з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Вучэнні разгорнуцца ў тым ліку на тэрыторыі Беларускай АЭС.

21 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/14/70699
Текущая дата: 29.09.2024