У Беларусі ў першыя гадзіны 2024 года нарадзілася 31 дзіця — 21 дзяўчынка і 11 хлопчыкаў. Аб гэтым піша Telegram-канал «Афіцыйны Мінздарў».
Першыя трое маленькіх беларусаў новага, 2024 года, з’явіліся ў Мінскай вобласці, Віцебску і Мінску. Цяпер у дакументах у двух хлопчыкаў і адной дзяўчынкі будзе стаяць дата 01.01.2024 і час 0.01.
У клінічным радзільным доме Мінскай вобласці ў 0.01 1 студзеня 2024 года нарадзіўся хлопчык (2970 г, 53 см).
— Гэта 10-е дзіця ў сям’і фермераў з Вілейскага р-на — Год якасці пачаўся цудоўна, — падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.
Усяго ў гэтую ноч у Мінскай вобласці нарадзіліся 3 малыя: 2 дзяўчынкі і 1 хлопчык.
Добрыя навіны дашлі і з 3-й клінічнай бальніцы горада Мінска ім. А.В.Клумава. Тут а 0:01 1 студзеня 2024 года нарадзілася дзяўчынка. Малая стала трэцім дзіцем у сям’і. Усяго ў радзільнях Мінска з 00:00 да 09:00 нарадзілася 13 дзяцей: 8 дзяўчынак і 5 хлопчыкаў. Двое з іх (дзяўчынка і хлопчык) — у РНПЦ «Маці і дзіця».
У Брэсцкай вобласці за ноч на свет з’явіліся 3 дзяўчынкі і 1 хлопчык. Першыя роды новага года прайшлі ў Брэсцкай радзільні ў 1.10. Тут нарадзілася малая вагой 2730 г, ростам 48 см.
У Магілёўскай вобласці першае нараджэнне «навагодняга» малога зарэгістравалі ў 05.40 у Магілёўскай бальніцы № 1. Нарадзіўся хлопчык вагой 3270 грам і ростам 51 сантыметр.
У навагоднюю ноч у Віцебскай вобласці нарадзілася чацвёра малышоў: 2 дзяўчынкі і 2 хлопчыкі. Першым у 00:01 новага 2024 года нарадзіўся хлопчык у Віцебскім абласным клінічным радзільным доме (4020 г, 56 см). У Віцебскім гарадскім клінічным радзільным доме № 2 нарадзілася двое малых — дзяўчынка і хлопчык. А ў Паставах нарадзілася дзяўчынка.
У Гомельскай вобласці першая «навагодняя» дзяўчынка (3390 г, 53 см) з’явілася ў 02:30 1 студзеня. Усяго ў вобласці нарадзілася тры малыя — і ўсе тры дзяўчынкі.
У Гродзенскай вобласці нарадзілася чатыры дзіцяці: 3 дзяўчынкі і 1 хлопчык. Першы «навагодні» хлопчык з’явіўся ў Гродзенскім абласным перынатальным цэнтры ў 00.34 1 студзеня (2850 г, 52 см). У гродзенскай БХМД у навагоднюю ноч нарадзіліся двайняты (2 дзяўчынкі).
Звязда, 1 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/14/71959
Текущая дата: 24.11.2024