Белорусский портал в Казахстане

Драўляная царква XVIII стагодзьдзя згарэла ў Кобрынскім раёне



Апоўдні 10 сакавіка ратавальнікі Кобрыньскага раёну атрымалі сыгнал аб пажары ў царкве ў вёсцы Лелікава, паведамляе Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Агонь пагасілі, пацярпелых няма, але будынак моцна пашкоджаны, дах згарэў.

​Настаяцель расказаў, што сам прыбыў на месца пасьля званка тутэйшых людзей, але ня змог увайсьці ў царкву праз шчыльны дым і высокую тэмпэратуру. Прычына пажару высьвятляецца.

Драўляны будынак плошчай 5x19м і вышынёй 6м залічаны ў сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў. Праваслаўны храм у гонар сьвятога Дзьмітра Салунскага збудаваны ў XVIII стагодзьдзі, а паводле некаторых крыніцаў — у XVIІ. Ці магчыма яго аднавіць, невядома.
Царква да пажару (2012)
Радыё Свабода, 11 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/140/47156
Текущая дата: 28.11.2024