Па абвінавачванні ў забойстве дзвюх жанчын да вышэйшай меры пакарання прыгавораны 36-гадовы жыхар Бабруйска Аляксандр Асіповіч.
Прысуд быў абвешчаны 9 студзеня на выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Бабруйску. Судовую калегію ўзначальваў Міхаіл Мельнікаў.
Паводле дадзеных следства, 20 ліпеня мінулага года Аляксандр Асіповіч пазнаёміўся ў кафэ з жыхаркамі Бабруйска Крысцінай і Алесяй, 27 і 26 гадоў. Пазней яны накіраваліся на кватэру, якая належыць яго маці, дзе працягнулі распіваць спіртныя напоі. У нейкі момант паўстаў канфлікт, падчас якога падсудны нанёс жанчынам шматлікія ўдары рукамі, нажом і малатком. Паводле абвінавачання, адной ахвяры было нанесена 77 удараў малатком і рукамі ў жыццёва важныя органы. У другой ахвяры — 16 ран, амаль усе — у вобласць галавы і шыі. Пацярпелыя памерлі на месцы, пасля чаго, паводле дадзеных следства, абвінавачаны "прыняў меры да расчлянення і ўтойвання трупаў".
Пасля было ўстаноўлена, што жанчыны замкнуліся ў ванным пакоі і патэлефанавалі ў службу 102. Яны паведамілі, што ім пагражаюць, і прасілі дапамогі. Паколькі дакладны адрас жанчыны сказаць не маглі, пошукі месца злачынства занялі пэўны час. Падазроны быў затрыманы на наступны дзень, калі прыйшоў з павіннай, а затым у ванным пакоі кватэры аператыўнікі знайшлі целы жанчын. У дачыненні да Асіповіча распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства, учыненае пры абцяжвальных абставінах).
Высветлілася, што раней затрыманы быў неаднаразова судзімы, у тым ліку — за ўчыненне злачынстваў супраць жыцця і здароўя.
Загінулыя жанчыны таксама неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці па розных артыкулах (крадзеж, хуліганства, знаходжанне ў нецвярозым стане, п`янства). У кожнай з іх экспертыза выявіла ад 3,3 да 3,4 праміле алкаголю (моцнае ап`яненне).
Падсудны прызнаў абвінавачванне часткова. На следстве ён казаў пра тое, што рабіў "захады да расчлянення і ўтойвання трупаў".
8 студзеня ў судзе пракурор Вольга Іванова заявіла, што падчас забойства Асіповіч усведамляў свае дзеянні, спрабаваў схаваць сляды забойства, і тая акалічнасць, што ён прыйшоў з пакаяннем, не змякчае яго віны. Адзначыўшы, што Асіповіч не здольны да выпраўлення, дзяржабвінаваўца запрасіла для яго вышэйшую меру пакарання.
Прамаўляючы апошняе слова, падсудны плакаў, прасіў не пазбаўляць яго жыцця, каб ён змог выплачваць шкоду, прычыненую сваякам забітых.
Беларусь — адзіная ў Еўропе дзяржава, дзе працягвае прымяняцца смяротнае пакаранне. За апошнія 20 гадоў у краіне было расстраляна больш за 400 асуджаных да вышэйшай меры пакарання.
У прыватнасці, у 2018 годзе былі пакараныя чацвёра — Аляксей Міхаленя, Віктар Лётаў, Сямён Беражной і Ігар Гершанкоў. Цяпер, паводле дадзеных праваабаронцаў, у камеры смяротнікаў знаходзяцца Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарка.
Еўрапейскія структуры і праваабарончыя міжнародныя арганізацыі неаднаразова заклікалі ўлады Беларусі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, а ў перспектыве — адмяніць яго цалкам.
Аднак прадстаўнікі ўлады заяўляюць, што беларускае грамадства не гатова да адмены смяротных прысудаў. У якасці аргументу чыноўнікі прыводзяць рэферэндум 1996 года, па выніках якога больш за 80% яго ўдзельнікаў выказаліся за захаванне смяротнага пакарання.
У канцы 2018 года начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі прэзідэнта Рыгор Шлык, адказваючы на калектыўны зварот з заклікам увесці мараторый на вышэйшую меру пакарання, адзначыў, што ў Беларусі не адбылося кардынальных зменаў грамадскай думкі па гэтым пытанні.
"Разглядаючы смяротнае пакаранне як з`яву выключную (смяротныя прысуды ў большасці сваёй выносяцца за забойства, як правіла, дзвюх і больш асоб, па сукупнасці іншых цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў), Беларусь паслядоўна ідзе па шляху абмежавання яе прымянення. У прыватнасці, шляхам выключэння смяротнага пакарання з санкцый шэрагу артыкулаў, непрымянення яе да непаўналетніх, жанчын і мужчын, якія дасягнулі да дня вынясення прысуду 65 гадоў, а таксама ў дачыненні да асоб, якія выканалі абавязацельствы, прадугледжаныя дасудовым пагадненнем, увядзення ў якасці альтэрнатывы пажыццёвага зняволення і павелічэння максімальнага тэрміну пазбаўлення волі да 25 гадоў", — напісаў Шлык, дадаўшы, што "кардынальнай змены грамадскай думкі па пытанні смяротнага пакарання" ў Беларусі не адбылося.
На калектыўны зварот грамадзян таксама адказаў старшыня парламенцкай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ, кіраўнік рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары як інструмента пакарання Андрэй Навумовіч.
"На нашу думку, у пытанні аб увядзенні мараторыя на выкананне смяротных прысудаў асноватворным з`яўляецца гатоўнасць грамадства да такіх рашэнняў. У цяперашні час адзінага пункту гледжання адносна перспектыў адмены выключнай меры пакарання ў нашай краіне няма", — гаварылася ў адказе парламентарыя.
БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/141/46470
Текущая дата: 15.11.2024