Урад Беларусі павялічыў заробкі педагагічным і медыцынскім работнікам з 1 студзеня, паведамілі ў панядзелак у прэс-службе Савета міністраў.
Рашэннем урада павялічаны заробкі настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, выхавальнікаў і медработнікаў.
Пастанова аб павышэнні заробкаў настаўнікам і медыкам была прынята ўрадам 19 студзеня.
"Гэтай пастановай з 1 студзеня 2019 года прадугледжана ўстанаўленне надбавак педагагічным работнікам", - паведамілі ў прэс-службе ўрада.
На гэтыя мэты накіруюць 5% планавага фонду аплаты працы педагогаў. Памеры і парадак устанаўлення надбавак вызначыць Мінадукацыі па ўзгадненні з Мінпрацы і Мінфінам. Вылучаць іх будуць ўсім катэгорыям педагагічных работнікаў.
Прадугледжана таксама павелічэнне памераў павышэнняў тарыфных акладаў памочнікам выхавальнікаў (да 25%), урачам-спецыялістам (да 24%), медработнікам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй (да 16%). Устаноўлены і даплаты фармацэўтычным работнiкам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - 1% акладу.
Урад Беларусі працягвае працаваць над павышэннем як ўзроўню сярэдняга заробку па краіне, так і ў бюджэтнай сферы. Асаблівую ўвагу ўлады планавалі надаць павышэнню даходаў педагогаў і медыкаў, якія пакуль адстаюць па ўзроўні сярэдніх заробкаў. У 2018 годзе ўжо быў прыняты шэраг мер па павышэнню іх даходаў. Згодна з планамі ўрада да канца 2019 года ўзровень сярэдняга заробку ў бюджэтнай сферы павінен быць не ніжэй за 80% ад агульнага па краіне паказчыка.
Sputnik, 21 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/141/46638
Текущая дата: 28.11.2024