Белорусский портал в Казахстане

Цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіякомплексаў папоўніўся навінкамі ўзбраення



Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства абароны.

Новыя ўзоры ўзбраення - беспілотны авіяцыйны комплекс (БАК) "Суперкам С100" і мадэрнізаваны наземны мабільны пункт кіравання на базе "Урал‑43203" паступілі ў 927-ы цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў.

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Алег Белаконеў наведаў цэнтр і азнаёміўся з яго вучэбна-матэрыяльнай базай, узорамі ўзбраення і тэхнікі, у тым ліку навінкамі.

"Суперкам С100", у прыватнасці, дае магчымасць весці паветраную разведку і ў дзённы, і начны час пры любым надвор`і. З яго дапамогай у рэжыме рэальнага часу можна адсочваць месцазнаходжанне аб`екта, атрымліваць, перадаваць і запісваць адпаведную інфармацыю аб ім.

Мадэрнізаваны наземны мабільны пункт кіравання найперш выкарыстоўваецца для кіравання БАК у аўтаномным рэжыме сіламі разліку. Машына абсталявана ўсім неабходным, каб павысіць эфектыўнасць разліку БАК пры выкананні задач: сістэмамі жыццезабеспячэння, энергазабеспячэння і сувязі.

23 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/141/46682
Текущая дата: 28.11.2024