Белорусский портал в Казахстане

Дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў вырастуць з 1 лютага



З 1 лютага 2019 года ў Беларусі павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.

Гэта звязана з ростам сярэднямесячнай заработнай платы, растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з законам ад 29 снежня 2012 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей" памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваюцца ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы два разы ў год: з 1 лютага і 1 жніўня.

Вызначаецца памер дапамогі за перыяд з 1 лютага па 31 ліпеня бягучага года - зыходзячы з сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за IV квартал папярэдняга года; за перыяд з 1 жніўня па 31 снежня бягучага года - зыходзячы з сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за II квартал бягучага года.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў IV квартале 2018 года склала Br1035,6 і павялічылася ў параўнанні з II кварталам на 10,2 працэнта.

Такім чынам, з 1 лютага 2019 года памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе: на першае дзіця - Br362,46 (35 працэнтаў ад сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у рэспубліцы), на другое і наступных дзяцей - Br414,24 (40 працэнтаў), на дзіця-інваліда - Br466,02 (45 працэнтаў).

25 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/141/46721
Текущая дата: 28.11.2024