1 лютага ў сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на 1,3% на душу насельніцтва і сярэднямесячнай заработнай платы (СЗП) работнікаў у рэспубліцы за IV квартал 2018 года (на 10,2%) павялічыліся памеры дзяржаўных дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Так, памеры штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў складаюць: на першае дзіця (35% СЗП) — 362,46 рубля; на другое і наступных дзяцей (40% СЗП) — 414,24; на дзіця-інваліда да 3 гадоў (45% СЗП) — 466,02 рубля.
Памеры аднаразовай дапамогі, якія вылічваюцца з БПМ, складаюць: дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) — 2.169 рублёў; пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) — 3.036,60 рубля; дапамога (аднаразовая, 100% БПМ) жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, — 216,90 рубля; дапамога сем`ям на дзяцей ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячная, 50% БПМ) — 108,45 рубля.
Штомесячная дапамога на дзяцей, якім больш за 3 гады, з асобных катэгорый сем`яў, прадугледжаных заканадаўствам, складае: на дзяцей, якім больш за 3 гады, што выхоўваюцца ў такіх сем`ях (акрамя дзіцяці-інваліда), 50% БПМ — 108,45 рубля; на дзіця-інваліда, якому больш за 3 гады, 70% БПМ — 151,83 рубля.
Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда да 18 гадоў складае: з I і II ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў (100% БПМ) — 216,90 рубля; з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў (120% БПМ) — 260,28 рубля.
Штомесячная дапамога на дзяцей да 18 гадоў, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, складае 70% БПМ — 151,83 рубля.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/141/46758
Текущая дата: 28.11.2024