У Мінску 1 кастрычніка міліцыянерам, якія прыбылі па выкліку ў адну з кватэр у доме па вуліцы Паўліны Мядзёлкі, давялося прымяніць у дачыненні да дэбашыра табельную зброю, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Праваахоўнікам паступіла паведамленне, што з кватэры чуюцца крыкі, а з вокнаў выкідваюць бутэлькі. На месца быў накіраваны нарад патрульна-паставой службы Цэнтральнага РУУС сталіцы.
Як аказалася, у кватэры знаходзіліся сем чалавек: пяць мужчын і дзве жанчыны. Пасля з`яўлення міліцыі кампанія пачала паводзіць сябе агрэсіўна і правакаваць бойку. Адзін з мужчын паспрабаваў завалодаць табельнай зброяй міліцыянера. Супрацоўнік зрабіў папераджальныя стрэлы ў бок, аднак гэта не спыніла нападніка, і міліцыянер стрэліў мужчыну ў нагу.
Цяпер шэсць грамадзян знаходзяцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. Мужчына, які спрабаваў завалодаць зброяй міліцыянера, са скразным раненнем левай галёнкі дастаўлены ў бальніцу.
Дзеянням затрыманых даецца прававая ацэнка. Устаноўлена, што ўсе яны раней неаднаразова прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 2 кастрычніка 2018
Мінск, 2 кастрычніка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/143/45174
Текущая дата: 15.11.2024