Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі 29-га кастрычніка ў час сустрэчы з актывам БРСМ назваў касмічную галіну, ІТ і БелАЭС кропкамі будучага росту краіны



Як перакананы Аляксандр Лукашэнка, без іх дзяржава не змагла б развівацца ў сучасных умовах.

"Нам патрэбны кропкі росту і росту менавіта будучага, - лічыць Прэзідэнт. - Пабудаваць проста завод сёння недастаткова. Свет развіваецца па пэўных напрамках, і тэмпы шалёныя. Нам удалося заняцца тым, што потым, у будучым, будзе вельмі важна, гэта ў тым ліку энергетыка, аднаўляльныя крыніцы энергіі".

Прэзідэнт растлумачыў, што будаўніцтва БелАЭС "пацягне за сабой развіццё ўсёй эканомікі нашай невялікай краіны". 

Гэты аб`ект у працэсе стварэння быў Усебеларускай моладзевай будоўляй, на ім актыўна працавалі студатрады. Цяпер жа трэба падумаць, на якім важным дзяржаўным аб`екце ў далейшым будуць сканцэнтраваны намаганні студэнцкіх атрадаў.

Асобна Аляксандр Лукашэнка спыніўся на важнасці развіцця касмічнай сферы, а таксама будучай лічбавізацыі Беларусі, перспектывах развіцця ІТ-галіны.

29 кастрычніка 2018, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/143/45461
Текущая дата: 28.11.2024