Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі праходзіць першы этап перапісу насельніцтва



З 5 па 30 лістапада ў Беларусі праходзіць першы этап перапісу насельніцтва ў мэтах складання спісаў дамоў і памяшканняў у іх у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і буйных сельскіх населеных пунктах.

Як паведамляе Белстат, для атрымання звестак аб колькасці дамоў і зарэгістраваных у іх грамадзянах прыцягнута 1.000 чалавек (рэгістратараў), якія на працягу 19 працоўных дзён правядуць суцэльны абход жылых і нежылых будынкаў у межах выдзеленага ўчастка.

Рэгістратары абследуюць усе будынкі, як дзейсныя, так і якія будуюцца, дзе пражываюць або могуць пражываць людзі ў момант правядзення перапісу насельніцтва ў кастрычніку 2019 года, а таксама нежылыя будынкі, занятыя арганізацыямі.

Рэгістратары аснашчаныя планшэтным камп`ютарамі з устаноўленым на іх спецыяльным праграмным забеспячэннем, якое дазваляе ў рэжыме рэальнага часу ажыццяўляць працу з картаграфічным матэрыялам (картай регістратарскага ўчастка).

На карце регістратарскага ўчастка адлюстраваныя аб`екты мясцовасці (дарогі, вуліцы, будынкі) з указаннем адрасных пунктаў будынкаў. Усе адрасныя пункты будынкаў утрымліваюць атрыбутыўную інфармацыю (звесткі пра месцазнаходжанне, прызначэнне, колькасць кватэр, колькасць пад`ездаў і г. д.). Пры праверцы рэгістратар удакладніць, ці сапраўды будынак існуе на ўказаным адрасе, праверыць атрыбутыўную інфармацыю і адкарэктуе яе пры неабходнасці.

Калі падчас праверкі адраснай гаспадаркі рэгістратар выявіць будынак, які адсутнічае ў працоўным спісе, але ў якім жывуць людзі, ён павінен будзе дадаць новы адрасны пункт будынка на карту і запоўніць атрыбутыўную інфармацыю для яго.

Перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе 4—30 кастрычніка 2019 года. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 кастрычніка 2016 года. 

Перапіс будзе праведзены шляхам апытання спецыяльна падрыхтаваным часовым перапісным персаналам. Ва ўказе вызначаны пералік катэгорый грамадзян, якія прыцягваюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады для правядзення перапісу насельніцтва.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/143/45508
Текущая дата: 28.11.2024