Такое рашэнне прыняла 9 лістапада калегія суддзяў у складзе Сяргея Хрыпача, Любові Сімахінай і Пятра Арлова.
Комлік і Фядыніч паведамілі журналістам, што маюць намер працягнуць абскарджанне абвінаваўчага прысуду. Паводле слоў Фядыніча, наступным крокам будзе наглядная скарга старшыні Мінгарсуда. Калі і гэты крок будзе беспаспяховым, лідары прафсаюза РЭП звернуцца ў Вярхоўны суд. Разам з тым Фядыніч у адмену прысуду не верыць.
24 жніўня суд Савецкага раёна Мінска прызнаў Фядыніча і Комліка вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 КК) і прыгаварыў да чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з забаронай на працягу пяці гадоў займаць кіруючыя пасады. Фядыніч і Комлік віны не прызналі, апеляцыйныя скаргі былі пададзеныя 3 верасня.
Праваабаронцы, а таксама замежныя і міжнародныя прафцэнтры заклікалі ўлады Беларусі перагледзець прысуды і спыніць крымінальны пераслед лідараў незалежнага прафсаюза, паколькі звязваюць крымінальны пераслед Фядыніча і Комліка "выключна з іх мірнай і законнай працай у галіне абароны правоў чалавека".
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/143/45540
Текущая дата: 28.11.2024