Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Паводле слоў галоўнага кардыёлага Міністэрства аховы здароўя, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка НАНБ, дырэктара РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандра Мрочака, рэтрансплантацыя сэрца выканана ў краіне ўпершыню.
Як адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя, правядзенне такой аперацыі для Беларусі — крок у будучыню, новыя перспектывы для кардыяхірургіі і транспланталогіі. Цяпер з`явілася магчымасць дапамагаць тым пацыентам, якім раней ужо трансплантавалі сэрца.
Як прагназуецца, у перспектыве патрэба ў гэтым вырасце: амаль за дзесяць гадоў практыкі ў РНПЦ выканана больш за 300 трансплантацый сэрца. Дзевяцігадовая выжывальнасць складае 75%. У будучыні гэтым пацыентам можа спатрэбіцца паўторная аперацыя.
Мужчыну, якому спатрэбілася паўторная перасадка сэрца, упершыню выканалі трансплантацыю ў 2013 годзе. Увесь гэты час ён жыў паўнавартасным жыццём, працаваў. Нядаўна ў яго пачала развівацца васкулапатыя трансплантата. Было прынята рашэнне зноў перасадзіць новае сэрца, што і было зроблена 23 верасня. Аперацыя прайшла паспяхова. Цяпер мужчына пераведзены ў тэрапеўтычнае аддзяленне.
БелаПАН
Мінск, 28 верасня 2018
Мінск, 28 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/144/45132
Текущая дата: 28.11.2024