Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла Правілы медыцынскай этыкі і дэанталогіі, паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі.
Дакумент прыняты з мэтай павысіць адказнасць і эфектыўнасць выканання медыцынскімі, фармацэўтычнымі работнікамі сваіх службовых абавязкаў, а таксама давер грамадзян да сістэмы аховы здароўя.
Што датычыцца работы з пацыентамі, не дапускаюцца грубыя, фармальныя і нетактычныя адносіны, выдача ўрачэбнай тайны і інш. У дакуменце вызначаны і нормы ўзаемаадносін з калегамі, прадстаўнікамі дзяржорганаў і арганізацый.
Медработнікі павінны праяўляць кампетэнтнасць, карэктнасць, адказнасць, пунктуальнасць і інш. Акрамя таго, хуткая медыцынская дапамога павінна аказвацца медработнікамі (у межах іх магчымасцей) людзям, якія ў ёй маюць патрэбу, па-за арганізацыяй аховы здароўя.
Як паведаміла начальнік упраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольга Маршалка, выпадкі парушэння гэтых норм будуць разглядацца камітэтамі (камісіямі) па пытаннях медыцынскай этыкі і дэанталогіі, камісіямі па процідзеянні карупцыі, якія працуюць у арганізацыях аховы здароўя і іншых арганізацыях, падпарадкаваных Міністэрству аховы здароўя.
Правілы медыцынскай этыкі і дэанталогіі зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 64 ад 7 жніўня 2018 года. Яна ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
15 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/144/45345
Текущая дата: 28.11.2024