Белорусский портал в Казахстане

Урад даручыў максімальна кансалідаваць адмінпрацэдуры ў службах "адно акно"



У Беларусі ўстаноўлены пералік адміністрацыйных працэдур, па якіх прымаюцца заявы і выдаюцца рашэнні праз службу "адно акно".

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 740 ад 17 кастрычніка 2018 года, паведамляе сайт урада. 

Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана з улікам пашырэння выкарыстання службамі "адно акно" інфармацыйных тэхналогій, сістэм і рэсурсаў уносіць у Міністэрства юстыцыі прапановы аб дапаўненні гэтага пераліку, каб забяспечыць максімальную кансалідацыю адміністрацыйных працэдур у службах "адно акно". 

У гэты пералік трапілі 84 працэдуры. Яны датычацца розных сфер: жыллёвых праваадносін, сацыяльнай абароны, апекі або папячыцельства, адукацыі, юстыцыі, архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва, транспарту, падаткаабкладання, аховы навакольнага асяроддзя, кіравання нерухомай маёмасцю.

Пастанова ўступае ў сілу з 27 лістапада.

18 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/144/45404
Текущая дата: 28.11.2024