Такое меркаванне ў інтэрв`ю тэлеканалу СТБ выказаў дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі доктар медыцынскіх навук Алег Румо.
Паводле слоў Алега Румо, беларускія спецыялісты вывучылі вопыт Ізраіля, Швецыі, ЗША, дзе дазволена перакрыжаванае донарства.
Яго сутнасць у тым, што блізкія людзі пацыентаў з розных сем`яў могуць абмяняцца органамі, што падыходзяць для трансплантацыі.
"Такім чынам можна хоць ненамнога больш, няхай на дзве-тры аперацыі ў год спачатку, на пяць-шэсць, выратаваць людзей, захоўваючы бязвыплатны характар ахвяравання органаў", - лічыць дырэктар цэнтра.
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі пастаянна вядзецца работа над удасканаленнем заканадаўства ў сферы транспланталогіі.
"Раней, і гэта была наша прынцыповая пазіцыя, мы абмежавалі кола жывых донараў сваякамі першай рукі. Мы вельмі баяліся крыміналізацыі пытання. Але паступова грамадства прывыкла да таго, што трансплантацыя - норма жыцця, норма аказання медыцынскай дапамогі. Мы зразумелі, што не трэба баяцца прыцягваць гэты пул донараў, стрыечных братоў і сясцёр, пляменнікаў", - адзначыў Алег Румо.
Таксама ён выказаў меркаванне аб перспектывах прымянення органаў і тканак, вырашчаных у прабірцы, створаных з дапамогай 3D-друку.
"Я спадзяюся да гэтага дажыць. Глыбока перакананы, што гэта будзе, і гэта справа 10-15, можа, 20 гадоў", - сказаў медык.
3 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/145/44811
Текущая дата: 28.11.2024