Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства аховы здароўя прадставіла 11 новых кіраўнікоў медцэнтраў і бальніц



У сувязі з прызначэннем на новыя пасады калектывам арганiзацый аховы здароўя былі прадстаўлены новыя кіраўнікі, паведамляецца 14 верасня на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Міхаіл Герасіменка прызначаны дырэктарам РНПЦ траўматалогіі і артапедыі;
Дзмітрый Ніткін — рэктарам БелМАПА;
Сяргей Марчанка — дырэктарам Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя;
Наталля Карловіч — галоўным урачом Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння;
Сяргей Васільеў — галоўным урачом 1-й ГКБ Мінска; Алег Румо — дырэктарам Мінскага НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі;
Кацярына Кавалевіч — начальнікам Мінскага гарадскога клінічнага патолагаанатамічнага бюро;
Андрэй Андрушкін — галоўным урачом Віцебскай АКБ;
Вікторыя Ермачэнка — начальнікам Магілёўскага патолагаанатамічнага бюро;
Алена Краткова — начальнікам ГУАЗ Гродзенскага аблвыканкама;
Андрэй Коршыкаў — галоўным урачом установы аховы здароўя "12-я гарадская клінічная стаматалагічная паліклініка".

Прычыны прызначэнняў на сайце Міністэрства аховы здароўя не паведамляюцца. Між тым вядома, што па справе аб карупцыі ў сістэме аховы здароўя краіны амаль 100 чалавек трапілі пад следства, фігуруюць дзясяткі мільёнаў долараў злачынных сродкаў.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 верасня ў Мінску на нарадзе аб праблемных пытаннях у сістэме аховы здароўя і кадравых прызначэннях.

Паводле слоў Лукашэнкі, апошнія паўгода "ўсё грамадства было ўзбуранае становішчам спраў, якое склалася ў медыцыне ў сувязі з разглядам правапарушэнняў". Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб ніхто не быў пакараны дарма, ні ў якім разе ніхто не можа падазраваць чалавека невінаватага.

На нарадзе было абвешчана, што ў пачатку 2019 года ў Лукашэнкі адбудзецца вялікая размова на тэму аховы здароўя.

БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/145/44932
Текущая дата: 28.11.2024