Белорусский портал в Казахстане

У Мінску зафіксаванае мноства выпадкаў падзення дрэў, зноў затопленая вуліца Рэвалюцыйная



У выніку навальніцы з моцным ветрам 17 ліпеня ў Мінску зафіксаванае мноства выпадкаў падзення дрэў, паведаміла сталічнае ўпраўленне МНС у сацыяльнай сетцы "Твітэр".

"Выратавальнікі ў гэты час працуюць на многіх месцах здарэнняў, у тым ліку і на шэрагу участкаў падтапленняў. Інфармацыя зараз абагульняецца", — гаворыцца ў паведамленні.

Карыстальнікі сацыяльных сетак паведамляюць пра затапленні некаторых вуліц, у тым ліку Рэвалюцыйнай і Зыбіцкай.

Нядаўна рэканструяваную вуліцу Рэвалюцыйную затапляе ўжо трэці раз за апошнія пяць дзён.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/146/44208
Текущая дата: 28.11.2024