Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Мінпрыроды.
З мэтай вырашэння праблемных пытанняў, а таксама мінімізацыі шкоды ад распаўсюджвання шкоднаснага, чужароднага віду расліны — баршчэўніка Сасноўскага, Мінскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падрыхтаваны і зацверджаны план дзеянняў па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага на тэрыторыі Мінскай вобласці ў 2018 годзе (“Дарожная карта”).
У адпаведнасці з “Дарожнай картай”, у кожным раёне вобласці для кожнага землекарыстальніка, на зямельным участку якога выяўленыя месцы росту баршчэўніка Сасноўскага, распрацаваны і даведзены канкрэтныя мерапрыемствы па абмежаванні распаўсюджвання і колькасці баршчэўніка Сасноўскага, аб`ёмы, метады і тэрміны выканання названых работ.
Улічваючы практыку прымянення розных метадаў барацьбы з гэтай раслінай, у 2018 годзе прыярытэтным метадам барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага на тэрыторыі Мінскай вобласці абраны хімічны метад як самы эфектыўны.
У кожным раёне вызначана арганізацыя-аператар, якая выступае заказчыкам мерапрыемстваў па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага. Для дасягнення ўстойлівых станоўчых вынікаў, мерапрыемствы па хімічнай апрацоўцы ўсёй плошчы росту баршчэўніка Сасноўскага будуць выконвацца спецыялізаванымі арганізацыямі, якія маюць досвед выканання такіх работ. Названыя арганізацыі будуць абраныя па выніках тэндэру.
З боку тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды ў рамках рэалізацыі “Дарожнай карты” прадугледжаны штотыднёвы кантроль за своечасовасцю і паўнатой выканання спецыялізаванымі арганізацыямі мерапрыемстваў па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага на тэрыторыі вобласці, а таксама забеспячэнне прыняцця своечасовых мер папераджальнага і адміністрацыйнага характару ў выпадку адсутнасці своечасовых мер па барацьбе з гэтай інвазіўнай раслінай.
Сяргей Расолька
Звязда, 24 сакавіка 2018
Звязда, 24 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/149/42954
Текущая дата: 28.11.2024