Белорусский портал в Казахстане

З 14 жніўня праводзіцца праверка баявой гатоўнасці аднаго з падраздзяленняў 288-й базы рэзерву аўтамабіляў



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

У прэс-службе ваеннага ведамства адзначылі, што мерапрыемства праводзіцца згодна з распараджэннем намесніка міністра абароны па ўзбраенні - начальніка ўзбраення Узброеных Сіл.

Праверка вызначыць здольнасць падраздзялення даўкамплектавацца асабовым складам, узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай, а таксама выканаць задачы па прызначэнні.

Цяпер ідзе прыём мабілізацыйных рэсурсаў. Пасля гэтага падраздзяленне зробіць марш у назначаны раён, дзе пройдуць мерапрыемствы баявога зладжвання. Завершыцца праверка комплексным тактыка-спецыяльным заняткам.

16 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/15/70531
Текущая дата: 01.07.2024