Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
У сталічную міліцыю паступіла паведамленне ад калегаў з Расіі аб тым, што на тэрыторыі Мінска можа знаходзіцца чалец арганізаванай злачыннай групоўкі "Вяцкае", асуджаны за злачынную дзейнасць у маі 2017 года.
Злачынец ухіліўся ад адбывання пакарання, уцёкшы перад абвяшчэннем прысуду ў судзе Кірава.
Супрацоўнікамі Партызанскага РУУС Мінска пасля правядзення неабходнага комплексу аператыўных мерапрыемстваў, а таксама пры сілавой падтрымцы байцоў САХР МУС адшукваны мужчына быў затрыманы ў адным з прыватных дамоў па вуліцы Анаева.
Затрыманы знаходзіцца ў следчым ізалятары, вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 верасня 2017
Мінск, 7 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/151/40682
Текущая дата: 15.11.2024