Белорусский портал в Казахстане

Табун коней прыйшоў праз мяжу з Польшчы ў Беларусь



Беларускія памежнікі дапамаглі вярнуць табун коней у Польшчу.

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт, раніцай 21 снежня ў Белавежскай пушчы за 100 метраў ад мяжы брэсцкія памежнікі выявілі 23 кані.

У ходзе разбору высветлілася, што "парушальнікі" прыйшлі з Польшчы. Месца іх пастаяннай "прапіскі" — польская фермерская гаспадарка, якая знаходзіцца паблізу ад мяжы.

Пасля выканання ўсіх фармальнасцяў памежнікі перадалі табун польскаму боку.

Ларыса Шыганава, БелаПАН
Брэст, 22 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/152/38159
Текущая дата: 29.09.2024