Белорусский портал в Казахстане

Камандуючы ВПС і войскамі СПА прызначаны старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта



Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Генерал-маёр Алег Двігалёў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта і вызвалены ад пасады камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл. Адпаведны ўказ 18 ліпеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

На пасадзе кіраўніка ДВПК Двігалёў змяніў Сяргея Гурулёва, які працаваў на пасадзе з 4 снежня 2009 года і быў звольнены 20 чэрвеня 2017 года.

БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/153/40074
Текущая дата: 28.11.2024