Пра гэта паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт
За першы квартал 2017 года мытнымі органамі Беларусі спынена 85 фактаў незаконнага перамяшчэння цераз мяжу наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама іншых супрацьпраўных дзеянняў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў.
З незаконнага абароту канфіскавана больш за 358 кг наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, больш за 210 кг прэкурсораў да іх вырабу, а таксама больш 2.220 адзінак медыцынскіх прэпаратаў, якія маюць у сваім складзе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы.
Згодна са звесткамі ДМК, былі затрыманыя гашыш, марыхуана, какаін, гераін, метадон, марфін, амфетамін.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 красавіка 2017
Мінск, 4 красавіка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/154/38998
Текущая дата: 28.11.2024