Белорусский портал в Казахстане

"Атлант Тэлекам" інтэграваў кантакт-цэнтр з velcom і запусціў бясплатны кароткі нумар



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Кантакт-цэнтр найбуйнейшага ў Беларусі прыватнага інтэрнэт-правайдара "Атлант Тэлекам" перамясціўся на пляцоўку мабільнага аператара velcom і запусціў бясплатны кароткі нумар 150, які зменіць шматлікія гарадскія нумары.

Інтэграцыя з velcom, які ў канцы 2016 года стаў уладальнікам кампаніі "Атлант Тэлекам", прадугледжвае не толькі фізічны пераезд кантакт-цэнтра, але і аб`яднанне стандартаў абслугоўвання.

Зараз інтэрнэт-аператар зможа выкарыстоўваць тэхнічныя платформы і рэсурсы velcom для аптымізацыі працэсаў. Так, працэнт кліентаў, якім дапамаглі пры першым звароце, плануецца павысіць да 90%, а працэнт пераключэння кліентаў на спецыялістаў другой і наступных ліній падтрымкі скараціць у два разы.

Атрымаць кансультацыю спецыяліста па кароткім тэлефоне 150 могуць прыватныя і карпаратыўныя кліенты брэнда "Атлант Тэлекам", якія знаходзяцца ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Гродне і Брэсце. Таксама па гэтым нумары можна пакінуць заяўку на падключэнне. Выклікі будуць бясплатнымі з гарадскіх тэлефонаў, а таксама нумароў velcom і МТС.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 красавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/154/39039
Текущая дата: 28.11.2024