Белорусский портал в Казахстане

Шостыя суткі ў Бешанковіцкім раёне шукаюць пенсіянерку, якая заблудзіла ў лесе



Шостыя суткі працягваюцца пошукі пенсіянеркі, якая заблудзіла ў лесе ў Бешанковіцкім раёне, паведаміла прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Як паведамлялася раней, інфармацыя пра 74-гадовую пенсіянерку, якая прапала ў лясным масіве каля вёскі Галыні, паступіла 30 верасня ў 19.05.

У пошукавых работах 5 кастрычніка былі задзейнічаны супрацоўнікі МУС, работнікі МНС, лясной гаспадаркі, мясцовыя жыхары.

Жанчына пакуль не знойдзена, пошукі працягваюцца.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 кастрычніка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/155/37157
Текущая дата: 29.09.2024