Некалькі тысяч чалавек прынялі ўдзел у мітынгах супраць дэкрэта "аб дармаедах", якія прайшлі 19 лютага ў абласных цэнтрах Беларусі.
У Гомелі ўдзельнікі "Маршу абураных беларусаў" — каля дзвюх тысяч чалавек — сабраліся на плошчы Паўстання, а затым прайшлі калонай па вуліцы Савецкай да плошчы Леніна, дзе адбыўся мітынг.
У Магілёве мітынг і шэсце прайшлі на вуліцы Ленінскай. Паводле розных ацэнак, у акцыі прынялі ўдзел ад 500 да 1.000 чалавек. Лідар магілёўскай абласной арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзімір Шанцаў прапанаваў прысутным сабраць подпісы за адкліканне аднаго з мясцовых дэпутатаў Аляксандра Старавойтава, які ў ліку іншых падтрымаў прыняцце дэкрэта № 3.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які прыехаў на мітынг з Мінска, заклікаў усіх прысутных узяць удзел у акцыі супраць дэкрэта № 3, якую плануецца правесці ў Мінску 15 сакавіка.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які прыехаў на мітынг з Мінска, заклікаў усіх прысутных узяць удзел у акцыі супраць дэкрэта № 3, якую плануецца правесці ў Мінску 15 сакавіка.
У Віцебску акцыя адбылася на плошчы Перамогі. Каля 200 чалавек на працягу гадзіны абмяркоўвалі дэкрэт № 3.
У Брэсце прыкладна 100 чалавек прайшлі калонай ад вуліцы Міцкевіча да плошчы Леніна, пратэстуючы супраць дэкрэта "аб дармаедах". Акцыя доўжылася прыкладна паўгадзіны.
На сённяшнія мітынгі ў абласных цэнтрах прыйшлі як маладыя, так і сталыя людзі, а таксама сем`і з дзецьмі, якія атрымалі паведамленні на выплату збору за "дармаедства". Некаторыя трымалі плакаты з надпісамі "Я не дармаед", "Я не дармоед!". Людзі абураліся тым, што дэкрэт быў уведзены на фоне ўсё больш адчувальнага беспрацоўя ў краіне, нізкіх пенсій, павышэння пенсіённага ўзросту. Выступоўцы гаварылі пра несправядлівасць дзяржавы, а таксама называлі "галоўнымі дармаедамі" Аляксандра Лукашэнку, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлю Качанаву і іншых высокапастаўленых чыноўнікаў.
Ва ўсіх гарадах акцыі прайшлі без інцыдэнтаў. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным назіралі за тым, што адбываецца, не ўмешваючыся ў дзеянні дэманстрантаў. Інфармацыі пра затрыманні няма.
Акцыі ў абласных цэнтрах сталі працягам аналагічнага "Маршу абураных беларусаў", які адбыўся 17 лютага ў сталіцы. Нечакана для многіх марш сабраў каля трох тысяч удзельнікаў — такіх шматлікіх акцый у Беларусі не было ўжо больш за пяць гадоў.
Удзельнікі маршу прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем да ўлад "адмяніць ганебны дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", спыніць зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва, абкраданне пенсіянераў, павышэнне пенсіённага ўзросту, рост платы за камунальныя паслугі, а таксама вярнуць народу свабодныя, справядлівыя выбары".
"У выпадку калі на працягу месяца, да 17 сакавіка 2017 года, улада не распачне рэальных крокаў для выканання волі народа, мы прымем новыя калектыўныя дзеянні, падрыхтоўку якіх даручаем нашым прадстаўнікам", — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Дэкрэт № 3, прыняты 2 красавіка 2015 года, абавязвае грамадзян Беларусі, замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, а таксама асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, выплачваць збор у 20 базавых велічынь. Новаўвядзенне выклікала негатыўны грамадскі рэзананс і было раскрытыкавана экспертамі.
Між тым Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з грамадскасцю і СМІ 3 лютага заявіў, што дэкрэтам абурылася толькі невялікая частка насельніцтва, і адмяняць яго не варта.
"Давайце пажывём. Калі мы ўжо з вамі прыйдзем да адной непахіснай высновы, што гэта анахранізм і ён не патрэбен, мы яго адменім. Не спяшайцеся. Можа, ён яшчэ шмат чаго карыснага прынясе ў наша жыццё", — сказаў ён, адказваючы на пытанне пра далейшы лёс дэкрэта.

Алена Германовіч, Уладзімір Лапцэвіч, Ларыса Шыганава
БелаПАН, Мінск, 19 лютага 2017
БелаПАН, Мінск, 19 лютага 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/155/38737
Текущая дата: 28.11.2024