Белорусский портал в Казахстане

Гідрамет Беларусі распрацаваў новыя формы прагнозу надвор`я



Пра гэта паведаміў 22 сакавіка начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"Апошнім часам у Гідрамеце была правезена вялікая работа і распрацаваны новыя формы прагнозу надвор`я. У першую чаргу распрацаваны эксперыментальны верагоднасны прагноз ападкаў па Мінску і абласных цэнтрах. Ён адлюстроўвае верагоднасць выпадання пэўнай колькасці ападкаў на працягу 12 гадзін у выглядзе дажджу або снегу. Мы будзем прадастаўляць прагноз аб магчымай колькасці ападкаў у міліметрах, што дасць магчымасць ацаніць, наколькі моцны дождж або снегапад чакаецца і да якіх наступстваў ён можа прывесці", - сказаў Дзмітрый Рабаў.

Таксама ў Гідрамеце распрацаваны больш падрабязны прагноз надвор`я па раённых цэнтрах.

"Мы можам спрагназаваць не толькі тэмпературу, але і колькасць ападкаў, прырост снежнага покрыва. Гэта карысна для МНС, ЖКГ і для насельніцтва ў цэлым. У далейшым увядзём і верагоднасны прагноз надвор`я", - дадаў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў.

Дзмітрый Рабаў адзначыў, што Гідрамет імкнецца адысці ад такіх фармулёвак, як "часам", "месцамі" і "ў асобных раёнах".

"Мы ўвядзём у практыку больш дэталізаваны прагноз надвор`я па часе сутак, геаграфічных і адміністрацыйных тэрыторыях краіны", - дадаў ён.

22 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/155/38928
Текущая дата: 28.11.2024