Белорусский портал в Казахстане

Псіхіятрычная экспертыза прызнала нападаючага ў ГЦ "Еўропа" свядомым



Аб гэтым паведаміў 22 снежня ў праграме "Трэба разабрацца" на тэлеканале АНТ старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч.

Завершана комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза, якая прызнала нападаючага ў ГЦ "Еўропа" свядомым. "Паводле заключэння экспертызы, ён прызнаны свядомым, у поўнай меры разумеў свае дзеянні і кіраваў імі", - расказаў Іван Наскевіч.

Паводле яго слоў, дакументы знаходзяцца ў матэрыялах крымінальнай справы. Цяпер праводзяцца працэсуальныя дзеянні, накіраваныя на завяршэнне расследавання. "Калі не будуць зацягнуты тэрміны азнаямлення са справай, то ў гэтым годзе яна будзе накіравана ў суд", - дадаў ён.

Паводле слоў старшыні Следчага камітэта, канчатковую кропку ў гэтым пытанні паставіць суд. "Менавіта пасля вердыкту суда мы будзем дакладна ведаць матывы паводзін гэтага маладога чалавека", - сказаў ён.

Як паведамлялася, вечарам 8 кастрычніка 17-гадовы зламыснік напаў з бензапілой і сякерай на наведвальнікаў ГЦ "Еўропа". У выніку адна жанчына памерла на месцы здарэння. Дзве атрымалі раненні, адна з іх была шпіталізавана.

23 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/156/38115
Текущая дата: 14.11.2024