У Магілёўскай вобласці за мінулыя выхадныя насмерць замерзлі два чалавекі.
Раніцай 7 студзеня цела загінулага ад маразоў было знойдзена ў Бабруйску, на наступны дзень замерзлы да смерці чалавек быў знойдзены на вуліцы ў Быхаве, паведамілі БелаПАН у Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Усяго ж, паводле звестках цэнтра экстраннай медыцынскай дапамогі, з халадовымі траўмамі ва ўстановы аховы здароўя Магілёўскай вобласці звярнуліся 14 чалавек, з галалёднымі траўмамі — 28.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 9 студзеня 2017
Магілёў, 9 студзеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/156/38428
Текущая дата: 28.11.2024