Суд Ленінскага раёна Магілёва 16 лютага пачаў разгляд па крымінальнай справе аб пашкоджанні з хуліганскіх меркаванняў памятнага знака "У памяць аб яўрэях Магілёва — ахвярах нацызму".
У якасці абвінавачаных па крымінальнай справе праходзяць трое жыхароў Магілёўскай вобласці, у тым ліку двое непаўналетніх.
Паводле інфармацыі прэс-службы Вярхоўнага суда, абвінавачваны К. 1997 нараджэння, дакладна ведаючы, што абвінавачваныя М. і П. з`яўляюцца непаўналетнімі, знаходзячыся ў раёне плошчы Славы ў Магілёве, шляхам пераканання (прадэманстраваўшы непаўналетнім відэаролік пэўнага зместу), уцягнуў іх ва ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК: пашкоджанне з хуліганскіх меркаванняў памятнага знака "У памяць аб яўрэях Магілёва — ахвярах нацызму". Абвінавачваецца во ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 172 КК.
Устаноўлена таксама, што ён жа сумесна з абвінавачванымі М. і П. 19 лістапада 2016 года пашкодзіў памятны знак "У памяць аб яўрэях Магілёва — ахвярах нацызму", выліўшы на яго чорную фарбу.
Усе трое абвінавачваюцца ў наўмысных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці і адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам, учыненых групай асоб (злоснае хуліганства), гэта значыць во ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК.
БелаПАН
Мінск, 16 лютага 2017
Мінск, 16 лютага 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/156/38690
Текущая дата: 28.11.2024