Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі даручыў прапрацаваць варыянты дадатковай падтрымкі маламаёмных грамадзян



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 кастрычніка, назначаючы кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады.

"Паглядзіце, па зарплаце цяпер праблем шмат. Нам трэба, дарэчы, у Адміністрацыі, ва ўрадзе падумаць, як падтрымаць людзей бедных, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Трэба падтрымаць і па зарплаце, і па нейкіх дапамогах, і гэтак далей".

Прэзідэнт падкрэсліў, што, аперыруючы ўсярэдненымі паказчыкамі, нельга забываць аб тых, хто знаходзіцца ў вельмі складаным становішчы.

"Тут трэба нешта рабіць, нельга крыўдзіць людзей. Або дагружаць іх, прапаноўваць работу на кожным прадпрыемстве і адпаведна даплачваць. Работнікі культуры, сацыяльнай сферы - іх трэба падтрымаць. Як гэта зрабіць, трэба падумаць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў гэтым пытанні рынак нічога не адрэгулюе. "Мы павінны ўнікаць у кожнае пытанне і дапамагаць людзям. Без вас (кіраўнікоў мясцовай вертыкалі.) не абыдземся ні я, ні Адміністрацыя, ні ўрад. Гэта вам давядзецца ўсё рабіць, больш таго, вы прапановы павінны ўносіць. Таму будзьце больш актыўнымі", - даручыў беларускі лідар.

25 кастрычніка 2016, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/158/37413
Текущая дата: 14.11.2024