Аб гэтым паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Да 2020 года Магілёў павінен быць прыгажуном. Як Гомель, як Гродна, прыгожыя гарады, там мудрагелістага і звышнатуральнага нічога няма. Але Магілёў адстаў, даводзіць трэба да розуму", — заявіў ён 14 лістапада ў Магілёве, дадаўшы, што грошы пры добраўпарадкаванні горада неабходна ўкладаць, вызначаючы прыярытэт аб`ектаў.
Лукашэнка падкрэсліў, што з правядзеннем работ нельга цягнуць.
Як паведамляе прэс-служба, падчас паездкі ў Магілёў у цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы добраўпарадкаванне і архітэктурна-планіровачная канцэпцыя мікрараёнаў і асноўных транспартных магістраляў абласнога цэнтра, перспектывы яго развіцця.
Чыноўнікі, якія суправаджаюць беларускага кіраўніка, паведамілі яму пра рэканструкцыю аўтамабільнага моста праз Днепр у Магілёве па Пушкінскім праспекце. Лукашэнка азнаёміўся з добраўпарадкаваннем набярэжнай і прылеглых тэрыторый.
Яшчэ адным пунктам рабочай паездкі стане ААТ "Магілёўхімвалакно", дзе Лукашэнка заслухае даклад аб стабілізацыі вытворча-эканамічнага і фінансавага стану прадпрыемства і перспектывах яго развіцця. Ён азнаёміцца з арганізацыяй працы на прадпрыемстве і пагутарыць з прадстаўнікамі працоўнага калектыву.
Нагадаем, падчас папярэдняга візіту ў абласны цэнтр, 22 ліпеня, Лукашэнка заявіў, што горадабудаўнічы план Магілёва неабходна ўдасканаліць. "Я спецыяльна заязджаў у горад з боку Мінска. І дамы быццам бы ёсць прыгожыя... Але няма глянцу, добраўпарадкавання і выгоды для людзей. Гармоніі ніякай", — заявіў Лукашэнка на плошчы Славы абласнога цэнтра, дзе яму прадстаўлялі горадабудаўнічы план Магілёва.
"Галоўнае, каб у вас быў па-гаспадарску складзены план мадэрнізацыі горада. Трэба да канца года намаляваць і начарціць, якім будзе горад пачынаючы ад галоўных магістраляў і ўезду", — сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што "калі ў астатніх абласных цэнтрах ужо наведзены належны парадак, то Магілёў пакуль адстае ў гэтым пытанні".
Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2016
Мінск, 14 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/158/37556
Текущая дата: 14.11.2024