Сотні населеных пунктаў Беларусі ў мінулыя суткі былі абясточаныя з-за моцнага ветру, парывы якога дасягалі 20 метраў за секунду.
Як паведамляе МНС, на працягу сутак, згодна са звесткамі ДВА "Белэнерга", на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 400 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ліквідуюць аварыйныя брыгады. На 6.00 26 кастрычніка без электразабеспячэння заставаліся 22 населеныя пункты ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях.
Зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў у Мінску — пашкоджаныя пяць аўтамабіляў. У Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці з-за падзення дрэў на чыгуначныя пуці затрымка руху двух пасажырскіх і аднаго таварнага цягніка склала да 30 хвілін. Пацярпелых няма. Работнікі МНС і іншых арганізацый ачысцілі пуці ад дрэў.
Паводле аператыўных звестак, з-за парываў ветру ў Пухавічах Мінскай вобласці пашкоджаны дах сельскагаспадарчага будынка.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 26 кастрычніка 2016
Мінск, 26 кастрычніка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/159/37405
Текущая дата: 28.11.2024