Аб гэтым паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.
242 каровы былі эвакуяваныя падчас пажару з малочна-таварнай фермы ААТ "Белслуч" у вёсцы Горка Салігорскага раёна.
Паведамленне аб пажары паступіла 5 лістапада ў 17.04. Цагляны будынак фермы плошчай 2.880 квадратных метраў быў пабудаваны ў 1970 годзе.
Агнём пашкоджаны 80 квадратных метраў шыфернага даху. Жывёлы былі эвакуяваныя работнікамі гаспадаркі яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС.
Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 6 лістапада 2016
Мінск, 6 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/159/37502
Текущая дата: 28.11.2024