Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
Адпаведны праект пастановы Савета Міністраў распрацаваны ў Міністэрстве энергетыкі.
Праектам пастановы прадугледжана ўнясенне дапаўненняў і змяненняў у Правілы карыстання газам у быце. У прыватнасці, дапоўнены парадак праверкі стану і прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў у жылых і нежылых памяшканнях, устаноўлена форма акта праверкі тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў у газіфікаваных памяшканнях.
Згодна з пастановай, памяшканні, у якіх устаноўлена газавыкарыстальнае абсталяванне з арганізаваным адводам прадуктаў згарання, павінны быць абсталяваны аўтаномнымі сігналізатарамі (апавяшчальнікамі) выяўлення чаднага газу.
Месца ўстаноўкі апавяшчальніка вызначаецца ў адпаведнасці з інструкцыяй арганізацыі-вытворцы гэтага апавяшчальніка. У выпадку прыняцця пастановы яе асноўныя нормы пачнуць дзейнічаць праз тры месяцы, такім чынам, устаноўка апавяшчальнікаў чаднага газу ў кватэрах можа стаць абавязковай ужо ў 2017 годзе.
Паводле інфармацыі Мінэнерга, прыняцце пастановы дасць магчымасць узмацніць адказнасць спажыўцоў газу, газазабеспячальных арганізацый, арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, упаўнаважаных асоб за бяспечнае і рацыянальнае выкарыстанне газу ў быце, павысіць бяспеку пры карыстанні газам у быце. Дакумент накіраваны на ўзгадненне ў рэспубліканскія органы дзяржкіравання, іншыя дзяржарганізацыі, выканаўчыя камітэты.
8 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/159/37516
Текущая дата: 28.11.2024